План
работы раённага рэсурснага цэнтра
беларускай мовы і літаратуры
2025/2026 навучальны год
Мэта рэсурснага цэнтра: стварэнне ўмоў для ўдасканалення прафесійнага майстэрства і павышэння кампетэнтнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Любанскага раёна.
Задачы рэсурснага цэнтра:
- арганізоўваць інфармацыйную і метадычную падтрымку педагогам раёна па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры;
- актуалізаваць і папаўняць раённую метадычную базу матэрыялаў у дапамогу настаўніку беларускай мовы і літаратуры;
- удасканальваць і папаўняць практычны матэрыял па выкарыстанні ЭСН і ЭАР на вучэбных занятках беларускай мовы і літаратуры, у пазакласнай рабоце;
- укараняць сучасныя інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі ў адукацыйны працэс;
- аказваць метадычныя рэкамендацыі, праводзіць семінары і іншыя мерапрыемствы ў рамках кансультацыйнага пункта для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры раёна;
- выкарыстоўваць магчымасці факультатыўных і індывідуальных заняткаў для развіцця здольнасцей адораных вучняў;
- спрыяць павышэнню вучэбнай матывацыі вучняў праз выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на вучэбных занятках беларускай мовы і літаратуры, у пазакласнай рабоце;
- садзейнічаць рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў у адукацыйным працэсе з мэтай фарміравання ў вучняў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да гістарычнага мінулага, стваральнай працы як галоўнай умовы развіцця беларускай дзяржавы.
|
Мерапрыемствы для настаўнікаў раёна
|
Дата правядзення
|
|
Круглы стол “Функцыянальныя і змястоўныя магчымасці вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў па беларускай мове і літаратуры як сродак развіцця чытацкай адукаванасці вучняў”
|
4 лістапада 2025 г.
|
|
Семінар “Сучасны ўрок з пазіцыі сістэмна-дзейнаснага і кампетэнтнаснага падыходаў з выкарыстаннем актыўных і інтэрактыўных метадаў навучання”
|
30 снежня 2025 г.
|
|
Арганізацыйна-дзейнасная гульня “Праектаванне вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры з выкарыстаннем сучасных метадаў і сродкаў навучання”
|
24 сакавіка 2026 г.
|
|
Прэзентацыя работы рэсурснага цэнтра “Рэсурсны цэнтр як эфектыўнае звяно павышэння якасці адукацыі”
|
9 чэрвеня 2026 г.
|
|
Папаўнанне папак адпаведнай інфармацыяй і матэрыяламі
|
пастаянна
|
|
Удзел у раённых і абласных конкурсах, семінарах, вебінарах
|
пастаянна
|
|
Кансультацыі для настаўнікаў беларускай мовы
|
Дата правядзення
|
|
Развіццё навыкаў аналітычнай работы з тэкстам на ўроках беларускай мовы і літаратуры для фарміравання эмацыянальнага і сацыяльнага інтэлекту вучняў
|
першы панядзелак месяца
|
|
Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў беларускай мовы і літаратуры праз раскрыццё ролі літаратуры і мастацтва ў развіцці беларускай дзяржаўнасці
|
першы чацвер месяца
|
|
Арганізацыя дзейнасці настаўніка па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяды
|
другая пятніца месяца
|
|
Метадычныя аспекты падрыхтоўкі вучняў да цэнтралізаванага экзамену па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”
|
трэці панядзелак месяца
|
|
Асаблівасці працы з нізкаматываванымі вучнямі пры вывучэнні беларускай мовы і літаратуры
|
апошняя серада месяца
|
|
Мерапрыемствы для вучняў
|
Дата правядзення
|
|
Тыдзень беларускай літаратуры, прысвечаны Дню беларускага пісьменства і друку
|
1 – 6 верасня 2025 г.
|
|
Школьная, раённая алімпіяды па беларускай мове і літаратуры
|
кастрычнік 2025г., сакавік 2026 г.
|
|
Рэспубліканскі конкурс “Буслік – 2026” па беларускай мове і літаратуры
|
12 лютага 2026 г.
|
|
Тыдзень беларускай мовы, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы
|
16 - 20 лютага 2026 г.
|
раскрыть » / « свернуть