Тлумачальная запіска.
Мэта экскурсіі: фарміраванне грамадзянскай-патрыятычнай самасвядомасці падрастаючага пакалення сродкамі экскурсійна-адукацыйнай дзейнасці.
Патрыятызм - гэта не значыць толькі адна любоў да сваёй Радзімы. Гэта значна больш... Гэта стварэнне сваёй неад'емнасці ад Радзімы і неад'емнае перажыванне з ёй яе шчаслівых і няшчасных дзён.
Задачы:
- Пазнаёміць і дапоўніць веды вучняў пра помнікі вайны, брацкіх пахаваннях на тэрыторыі раёна, гісторыяй іх з'яўлення, атрымаць інфармацыю пра гісторыю некаторых населеных пунктах раёна.
2. Пашырыць веды па гісторыі роднага краю.
3. Выхоўваць у навучэнцаў цікавасць да гісторыі свайго краю, пачуцці патрыятызму, любові да роднага краю, павагі і беражлівых адносін да мінулага сваёй Радзімы, да вайсковай славы продкаў.
4. Развіваць інтэлектуальны і творчы патэнцыял праз рэалізацыю атрыманых імі ведаў падчас правядзення экскурсіі.
Від экскурсіі: Па зместу: тэматычная.
Па спосабу перамяшчэння: аўтобусная.
Па месцы правядзення: населеныя пункты Любанскага раёна.
Па складзе і колькасці ўдзельнікаў: групавая.
Катэгорыя:школьнікі сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.
Час на экскурсію – 2гадзіны 30 хвілін. Працягласць– 64 км.
Уступнае слова. Зусім хутка прыйдзе на нашу зямлю васьмідзесятаявясна пасля вайны. Вайны, якая назаўжды стала для нас эталонам велічы подзвігу і пакут, меркай кошту жыцця. Перамога-гэта не толькі радасць, але і смутак.
Ужо нарадзіліся і нават пайшлі ў школу дзеці, чые дзяды не ведалі вайны. Нашчадкі тых, хто адстаялі нашу свабоду і незалежнасць. Лепшым помнікам для тых хто не вярнуўся з той кровапралітнай вайны павінна стаць памяць. Памяць дакладна захоўваюць абеліскі-вартавыя далёкай вайны.
Увесну2024 года ў рамках Усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства " быў створаны экскурсійны маршрут па Любанскім раёне. У маршрут увайшлі помнікі, мемарыяльныя комплексы, памятныя знакі, прысвечаныя землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама спаленая і ацалелыя вёскі.
Інфармацыя пра маршрут.

САРАЧЫ. Вёска знаходзіцца на адлегласці аднаго кіламетра на паўднёвы ўсход ад горада Любані на левым беразе Арэсы. Пра назву яе існуе некалькі легенд. Адна гаворыць аб тым, што ў гэтыя глухія мясціны на пясчаную выспу сярод непраходных балот, куды можна было трапіць толькі вясной на лодцы,або зімою, калі маразы скоўвалі дрыгву, збіраліся з навакольных вёсак, "нібы сарокі", прыгонныя сяляне, што ўцякалі ад сваіхпамешчыкаў. Другая свярджае, што назву вёска атрымала такую таму, што ў гэтых мясцінах і зарасніках вербалозу і чароту збіралася мноства сарок.
Гісторыя населенага пункта пачынаеца з 60-х гадой XIX стагоддзя, калі пасля адмены прыгоннага права мясцовыя сяляне атрымалі 22 надзелы зямлі - адпаведна колькасці наяйных гаспадарак. Каморнікі нарэзалі сарачоўцам 264 десяціны зямлі: 110 десяцін ворынай і 154 дзесяціны балот. У гэты час Сарачы ваходзілі у склад Забалацкай воласці Бабруйскага павета. У 1909 годзе тут налічвалася 73 двары і 488 жыхарой, у 1917 -66двароў. З 1924 года вёска у складзе Любанскага раёна. У 1930 годзе жыхарыяе арганізавалі калгас "Чырвоная змена". У гады Влікай Айчыннай вайны на фронце загінулі 42 ураджэнцы вёскі, у партызанскай барацьбе - 11. Нямецка-фашыскія захопнікі забілі двух мірных жихароў, угналі ў Германію 10 чалавек. У 1962 годзе у Сарачах налічвалася 248 двароў і 997 жыхароў, у
1993 - 472 двары і 1518 жыхароў.
Праект планіроўкі і забудовы вёскі Сарачы распрацаваны й 1969 годзе у інстытуце Белгіпрасельбуд (архітэктар Г.Заборскі і А.Заборская). У аснову кампазіцыі пакладзена плаўная выгнутая ў плане галоўная вуліца, ад якой уздоуж берага Арэсы адыходзіць бакавая вуліца з аднабаковай забудовай, чатырохпавярховымі дамамі секцыйнага тыпу. Адміністрацыйна-грамадскім і культурным цэнтрам зʼяуляеца добраўпарадкаваная газонамі, кветкамі і басейнам плошча, якая сфарміравана будынкамі выканкама сельскага Савета і праўлення калгаса, Палаца культуры і спорту, чатырохпавярховага жылога дома. Двухпавярховы будынак гандлёвага цэнтра (кафэ, гасцініца, магазін) замыкае плошчу з паўночнага боку. Пабудаваны спартыўны комплекс,дзіцячы сад, сярэдняя школа, у якой у 2023-2024 навучальным годзе займалася 136вучняў.
ПОМНІКІ:

- Магіла воіна-афганца Брагінца Анатоля Мікалаевіча на грамадзянскіх могілках.
Радавы Савецкай Арміі загінуў у Рэспубліцы Афганістан 11 червеня1982года. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі. У1984 годзе на магіле ўстаноўлены абеліск.

- Помнік землякам каля будынка праўлення калгаса. Устаноўлены ў 1988 годзе ва ўшанаванне памяці жыхароў вёскі, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
РЭДКАВІЧЫ. Вёска знаходіцца на адегласці 11 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад горада Любані каля ракі Арэсы. Пра яе назву існуе легенда. Вясной, калі разлівалася Арэса, куды ні глянь - вада і вада. Хаты сталі рэдка, рэдка можна было убачыць у гэтых краях і чалавека. Таму і назвалі вёску Рэдкавічамі. Упершыню ў пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 1566 годзе ў завяшчанні аб падзеле Слуцкага княства. У 50-я гады XVII стагоддзя архімандрыт Слуцкага Трайчанскага манастыра залажыў на тры гады некаторыя вёскі, у тым ліку і Рэдкавічы, войту Слуцка Васілю Тышкевічу. У пачатку XIX стагоддзя Рэдкавічы уваходілі у склад Забалацкай воласці. У 1909 годзе тут налічавлася 59 двароў і 469 жыхароў. 3 1924 года населены пункт у складе Любанскага раёна. У пачатку саракавых гадоў туг быў 151 двор і 650 жыхароў. У 1930 годзе жыхары вёскі арганізавалі калгас "Зара камуны". У гады Вялікай Айчыннай вайны у Рэдкавічах дзейнічала падпольная патрыятычная група, на базе якой у 1943 годзе быў сфарміраваны партызанскі атрад (камандзір Васіль Сцяпанавіч Статкевіч). Атрад уваходзіў у склад партызанскай брыгады Nº258 імя В.У. Куйбышава. За гады вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску (жнівень 1942 года), забілі 22 мірныя жыхары, угналі ў Германію 50 чалавек.На фронце загінуў 51 ураджэнец вёскі. У 1962 годзе ў Рэдкавічах быў 191 двор і 754 жыхары, у 1993 - 242 двары і 692 жыхары. З 1967 года пачалося эксперыментальнае будаўніцтва вёскі. У Рэдкавічах размешчаны сельскі Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, сярэдняя школа.
У 1916 годзе ў вёсцы Рэдкавічы нарадзіўся Герой Сацыялістычнай працы, кавалер ордэна Леніна, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Кузьма Іванавіч Шаплыка. З 1944 года - старшыня калгаса "Чырвоная змена"
У 1918 годзе ў Рэдкавічах нарадзіўся Герой Сацыялістычнай працы Рыгор Паўлавіч Сушчэня. Працаваў брыгадзірам Любанскай МТС. Званне Героя Сацыялістычнай працы прысвоена 27 красавіка 1950 года.
ПОМНІКІ:

- Помнік землякам у цэнтры вёсцы каля будынка сельскага Дома культуры. Устаноўлены ў 1976 годзе ва ўшанаванне памяці 266 землякоў загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Помнік (скульптары Г.Мурамаў, Б Маркаў, архітэктар В. Шаўчэнка) з бетону, металізаваны, вышыней 6 метраў, уяўляе сабою двухфігурную скульптурную кампазіцыю на высокім пастаменце. Фігура жанчыны выканана ў бакавым развароце, у высока узнятай правай руцэ меч, левая рука ў поклічным жэсце. На пярэднім плане фігура воіна, які з аўтаматам наперавес кідаецца ў атаку. Справа мемарыяльная сцяна з імёнамі загінуўшых. Вакол клумбы розных форм і дарожкі.
АЗЯРНОЕ. Вёска знаходзіцца на паўднёвым ўсходзе раёна на адлегласці 18 кіламетраў ад Любані, паблізу возера Вячэра. З 1924 года - яна ў складзе Любанскага раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны захопнікі забілі тут 8 мірных жыхароў. На фронце загінула 18 вайскоўцаў, а ў партызанскіх атрадах - 5 чалавек.
ПОМНІКІ:
- Брацкая магіла савецкага воіна і ахвяр фашызму (грамадзянскія могілкі). Пахаваны два жыхары вёскі і воін Чырвонай Арміі, забітыя нямецка фашыскімі захопнікамі. У 1967 годзе на магіле устаноулены абеліск.
- Магіла ахвяр фашызму (там жа). Захаваны сем жыхароў вёскі, якія ў час карнай аперацыі (люты 1943 года) былі забіты нямецка-фашысцкімі акупантамі. У 1967 годзе на магіле ўстаноўлены абеліск.
- Магіла Труцікава Андрэя Міхайлавіча (грамадзянскія могілкі). Патрыёт, актыўны ўдзельнік барацьбы супраць нямецка-фашыскіх акупантаў на Любаншчыне, М.А.Труцікау вёў разведку варожых гарнізонаў, збіраў зброю для партызан, ствараў для іх прадуктовыя базы. Узначальваў калгас, які дзейнічаў у вёсцы у час акупацыі. У студені 1942 года фашысты арыштавалі яго разам з жонкай і пасля жорсткіх допытаў, забілі. У 1967 годзе на магіле устаноўлены абеліск.
- Помнік у гонар 258-й брыгады імя В.У.Куйбышава (каля будынка клуба). У гады Вялікай Айчыннай вайны непадалёку ад вёскі Азернае

базіраваўся штаб партызанскай брыгады "258 імя В.У.Куйбышава. Тут праходзіла граніца партызанскай зоны. Брыгада была створана ў снежні 1943 года паводле загаду штаба партызанскага злучэння Мінскай вобласці на базе атрадаў імя В.І.Чапаева, імя А.М. Труцікава, імя С.М. Будённага. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Любанскага, Старадарожскага і Старобінскага раёна Мінскай вобласці, Акцябрскага і Глускага раёнаў былой Палескай вобласці.
Камандзір брыгыды Г.М.Сталяроў, камісар - В.І.Смірноў. Злучылася з Чырвонай Арміяй 28 чэрвеня 1944 года у складзе трох атрадаў агульнай колькасцю 287 партызан. Помнік устаноўлены ў 1967 годзе.
САВАЛУЦК. Сярод беларускіх вёсак і мястэчак, якія былі спалены ў полымі вайны, стала і вёска Савалуцк. Сёння аб гэтай вёсцы напамінае ўстаноўлены камень з памятнай таблічкай на якой выбіты словы: “В феврале 1944 года враг сжёг всё здесь дотла, но в памяти народной ты осталась здесь деревенька (13 домов). Саволуцк была и вот такой печальной её участь оказалась”.

БАРЫКОЎ. Вёска знаходзіцца на паўднёвым усходзе на адлегласці 23 кіламетры ад горада Любані. Згодна праведзенай у 1796 годзе губернскай рэформы Барыкоў уваходзіў у склад Ляскавічскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У ХХ стагоддзі хутар быў аднесены да той жа воласці, але Бабруйскага павета. У 1909 годзе тут налічвалася 3 двары і 23 жыхары. З 1924 года населены пункт у складзе Любанскага раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны загінула 7 жыхароў вёскі.
СОСНЫ. Знаходзіцца на адлегласці 25 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад горада Любані. Першае пасяленне на месцы сучаснага пасёлка Сосны ўзнікла у пачатку XX стагоддзя. На невялікім узгорку сярод балота пасяліліся браты
Плышэўскія. Хутар Сосны уваходзіў у склад Ляскавіцкай воласці Бабруйскага павета. У1909 годзе тут налічвалася два двары і 17 жыхароў. 3 1924 года населены пункт у складзе Глускага раёна. Рост пасёлка пачаўся ў сувязі з асваеннем балот у басейне ракі Арэсы. З 1936 года ў складзе Любанскага раёна. У Соснах размешчаны ўчастковая бальніца, сельскі Дом культуры, бібліятка, дзіцячы сад, сярэдняя школа.
ПОМНІКІ:
-Помнік землякам у цэнтры вёскі каля будынка сельскага Дома культуры. Устаноўлены ў 1970 годзе ва ўшанаванне памяці 74 землякоў, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
ЗАГАЛЛЕ. Вёска знаходіцца на паўднёвым ўсходзе раёна на адлегласці 31 кіламетр ад Любані. Назва яе паходзіць ад слова “гала” і азначае месца, якое размешчана за галам. Пра заснаванне вёскі існуе легенда. Два селяніна шукалі месца для пасялення. Дайшлі да вострава Стрычын і перад імі раскінулася балота. Сталі думаць: ісці далей ці не? Адзін павярнуў назад і трапіў на востраў Баянічы. Другі перайшоў балота і пасяліўся на другім востраве. Балота, праз якое ён перайшоў, было амаль голым: дзе-нідзе сустракаліся дробныя кусты. Назвалі яго людзі “галам”, а востраў, на якім пасяляліся, - “за галам”. Ускрана вострава называлася Рогам. Згодна праведзенай у 1796 годзе губернскай рэформы с. Загалле і маёнткі, размешчаныя побач, былі аднесены да Ляскавіцскай воласці мазырскага павета Мінскай губерні, з XIX стагоддзя Загалле ў складзе Бабруйскага павета. У 1924 годзе Загалле ўвайшло ў склад Глускага раёна, з 1936 года ў склад Любанскага. У 1930 годзе ў Загаллі быў арганізаваны калгас "Чырвоны Кастрычнік".
У тады Вялікай Айчыннай вайны вёска стала цэнтрам партызанскага руху. Тут базіраваліся партызанскія атрады, дзейнічалі сельсавет і калгас.
У час карнай экспедыцыі нямецка-фашыскімі захопнікамі была спалена амаль уся вёска (71 двор), забіта 45 мірных жыхароў. На фронце загінула 45 вяскоўцаў.
ПОМНІКІ:

- Помнік землякам (у цэнтры вёскі). Устаноулены ў 1967 годзе ва ўшанаванне памяці 225 землякоў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Помнік уключае скульптуру жанчыны з дзецьмі і мемаряльную сцяну з імёнамі загінуушых.
- Магіла Статкевіча Фёдара Мікалаевіча (грамадзянскія могілкі). Ф.М. Статкевіч нарадзіўся ў вёсцы Старасек 23 сакавіка 1907 года. У 1945 - 1967 гадах працаваў звеннявым механізаванага звяна по вырошванню бульбы, Герой Сацыялістычнай працы. Памёр 9 студеня 1891 года. У 1983 годзе на магіле ўстаноўлена стэла.
- Мемарыяльная дошка (на будынку праўлення "Загальскі").
Устаноўлена ў 1969 годзе ва ўшанаванне памяці аб дзейнасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны Загальскага сельсавета. У выніку баявой дзейнасці партызан да восені 1942 года частка тэрыторыі Любанскага раёна была вызвалена ад захопнікаў, дзе была створана Любанска-Акцябрская партызанская зона. На вызваленай тэрыторыі аднавілі работу органы Савецкай улады. Выканкам Загальскага сельсавета на чале з С.Т. Карнеевым не спыняў сваю дзейнасць да блакады партызанскай зоны ў 1944 годзе. 1 кастрычніка 1942 года ў Загаллі пачала дзейнічаць пачатковая школа, якая працавала да лютага 1943 года.
СТАРАСЕК. Вёска знаходзіцца на ўсходзе раёна на адлегласці 31 кіламетр ад горада Любані. Назва яе азначае месца старой парубкі, якая парасла маладым лесам. У XIX стагоддзі вёска ўваходзіла ў склад Ляхавіцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. З 1924 года ў складзе Глускага раёна, з 1936 – Любанскага.
У гады вайны, у час карнай экспедыцыі нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі амаль усю вёску, забілі 94 мірныя жыхары, на фронце загінула 15 ураджэнцаў населенага пункта.
У вёсцы Старасек нарадзіуся ў 1907 годзе Федар Мікалаевіч Статкевіч.Працаваў звеннявым паляводчага звяна па вырошванню бульбы. У 1950 годзе яму прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы.
ЗЫСЛАЎ.
ПОМНІКІ:
-Мемарыяльны комплекс Зыслаў на адлегласці двух кіламетраў ад вёскі ў паўднёвым напрамку. У гады Вялікай Айчыннай вайны ва ўрочышчы Зыслаў Загальскага сельсавета базіраваліся Мінскі падпольны абком КПБ(б)Б, Любанскі падпольны райком КП(б)Б, штаб партызанскага злучэння Мінскай вобласці, штаб партызанскай брыгады Nº25 імя П.К. Панамарэнкі. Тут выдаваліся газеты "Звязда", "Чырвоная змена", "Кліч Радзімы". З восені 1942 года на востраве Зыслаў дзейнічаў партызанскі аэрадром. У 1969 годзе ўзведены мемарыяльны комплекс (архітэктар Г.Заборскі). Комплекс уключае ў сябе 14-мятровы абеліск з трох вертыкальных плоскасцей з надпісамі-прысвеченнямі ў гонар падпольных Мінскага абкама КП(б)Б і Любанскага райкама КП(б)Б; помнік на трох брацкіх магілах, дзе пахаваны 289 савецкіх воінаў і партызан, скульптура строга ў жалобе (скульптар А. Якавенка) і 6 пліт з імёнамі загінуушых; 6 адноўленых зямлянак; памятны знак у выглядзе вітка спіралі на месцы былога аэрадрома; мемарыяльныя знакі пры ўездзе на востраў Зыслаў.
- Помнік у гонар партызан за 0,4 кіламетра на паўднёвы ўсход ад вёскі. Устаноулены ў 1968 годзе ва ўшанаванне памяці людзей, якія ўдзельнічалі ў Партызанскай барацьбе ў гады Вялікай Айчыннай вайны (скульптар А. Якавенка) помнік з бетону, вышыня 8 метраў.

Зыслаў - востраў партызанскі.
Помнікі! Іх многа на Любаншчыне. У будні і ў святочныя дні сустрэнем ля іх юнакоў і дзяўчат, піянераў і школьнікаў. З вялікай увагай і цікавасцю слухаюць яны расказы аб мужным пакаленні, сваіх земляках - камсамольцах, якія тут на Палессі, будавалі новае жыццё, а ў грозныя гады вайны гераічна абаранялі яго ад лютага ворага.
раскрыть » / « свернуть