23.05.2025 ва ўстанове адукацыі прайшла літаратурная вечарына “Духам Купалы душу наталяю”, прысвечаную 100-годдзю з дня атрымання нашым класікам звання народнага паэта БССР, які стаў першым, хто так быў ушанаваны.
Купала прыйшоў у жыццё, каб сказаць: вось мы – беларускі народ! Вось у гэтым наша веліч і несмяротнасць! У канцы мерапрыемства Анатоль Іосіфавіч Вялічка прачытаў свой верш “Слова прарока”, прысвечаны Я. Купалу. Спадчына паэта неўміручая. Яна здольна адарыць чалавека духоўнай энергіяй, верай у будучыню, у творчыя сілы народа.
Бяссмертнае слова, ты, роднае слова!
Ты крыўды, няпраўды змагло;
Хоць гналі цябе, накладалі аковы,
Дый дарма: жывеш, як жыло!


раскрыть » / « свернуть