20 сакавіка 2025 года ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны ўрок Памяці, прысвечаны 82-ой гадавіне трагедыі ў вёсцы Хатынь. Вучні паглыбілі свае веды пра гістарычнае мінулае беларусаў, трагічныя падзеі ў вёсцы Хатынь, пра факты генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Абавязак кожнага з нас - свята захоўваць памяць пра загінуўшых, каб абараніць праўду пра тую страшную вайну, зберагчы і ўмацаваць адзінства нашай краіны!





