

4.11.2025 ва ўстанове адукацыі адбылася дыялогавая пляцоўка "Араты не той, хто арэ, а той, хто любуецца сваім ворывам". Вялічка А.І. пачаў аповед пра Дэкрэт аб зямлі 1917 года, пра стварэнне калгасаў. Засяродзіў увагу на земляках, Героях Сацыялістычнай Працы Галай П., Белічонка І., Сушчэні Р., Шаплыкі А., Шаплыкі К. Анатолій Іосіфавіч падкрэсліў і сённяшнія дасягненні і паведаміў, што ў 2025 годзе быў абвешчаны перадавіком Яскевіч А., трактарыст АТТ імя Шаплыкі К.І. Сёлетні каравай Рэспублікі Беларусь заважыў амаль 11 мільёнаў тон. Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка , уручаючы ўзнагароды перадавікам сельскай гаспадаркі, сказаў: "Беларусы заўсёды лічылі нялёгкую сялянскую працу самай важнай і святой на зямлі".