У апошні тыдзень лістапада ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень беларускай літаратуры, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння “апостала нашай духоўнасці, непараўнальнага мастака ХХ стагоддзя” Уладзіміра Караткевіча. Былі запланаваны і праведзены разнастайныя мерапрыемствы: поле цудаў “Традыцыі і звычаі беларускага народа” (5 клас), этнаграфічны турнір “Зямля пад белымі крыламі” (6 клас), літаратурна-музычная кампазіцыя “Свет мяне паўторыць…” (8 клас), культуралагічная віктарына “Вандроўка па родным краі” (9 клас), экскурсія-персаніфікацыя “Дзесяць запаветаў класіка” (10-11 класы), конкурс чытальнікаў вершаў У. Караткевіча “Дзе мой край?” (5-11 класы). Тыдзень прайшоў цікава, займальна, карысна і павучальна.
Хто не спазнаў літаратуры нашай велічы,
Хто на гісторыю з пагардаю глядзіць,
Таму раю я: чытайце Караткевіча,
Каб на Радзіме ды манкуртамі не быць.





