Пагавары са мной на мове,
На нашай роднай, не чужой.
Адчуеш ты – у кожным слове
Душа яднаецца з душой.
Ігар Пракаповіч
Ці доўга пражыве дрэва, калі ў яго абсякуць карані? Загіне дрэва. Якім жа стане чалавек, калі ў яго вырвуць зямлю з-пад ног, родную мову? Загіне чалавек. Якуб Колас казаў: “Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову”. Нездарма па рашэнні Генеральнай асамблеі ЮНЕСКА 21 лютага абвешчаны Міжнародным днём роднай мовы.
Гэтай даце ва ўстанове адукацыі быў прысвечаны Тыдзень беларускай мовы (16.02.2026 – 21.02.2026), які складаўся з конкурснай праграмы “Скарбы роднай мовы”, гульні-квэста “У лабірынтах Слова”, інтэлектуальна-пазнавальнай гульні “Слоўная перастрэлка”, гульні-квіза “Таямніцы роднай мовы”, поля цудаў “Традыцыі беларускага народа”. Таксама вучні школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай гульні “Буслік – 2026” і раённым конкурсе-віктарыне “Размаўляем па-беларуску”.
Тыдзень беларускай мовы прайшоў пазнавальна, змястоўна, карысна, займальна і актыўна. Школьнікі яшчэ раз пераканаліся ў моцы і велічы, багацці і непаўторнасці роднай мовы.Асэнсавалі, што толькі з мовай “у будучыню ясная дарога” і што “не будзе існаваць народа, калі не будзе каго ўшанаваць”.



